Нафтаперапрацоўчая вытворчасць ААТ «Нафтан» мае паліўна-масляна-араматычны профіль перапрацоўкі нафтавай сыравіны, які дазваляе Таварыству ажыццяўляць комплексную перапрацоўку вуглевадароднай сыравіны з атрыманнем наступных асноўных прадуктаў:
У актыве прадпрыемствы шырокі набор высокаэфектыўных сучасных працэсаў: першаснай разгонкі нафты, другасных працэсаў (гідраачысткі, рыформінгу, ізамерызацыі, атрымання і вылучэння араматычных вуглевадародаў), працэсы мяккага гідракрэкінгу і гідракрэкінгу высокага ціску, вісбрэкінгу і тэрмакрэкінгу, комплекс працэсаў атрымання масел і бітумаў. Перапрацоўка нафты ажыццяўляецца на больш за 40 тэхналагічных устаноўках, што дазваляе атрымаць шырокі асартымент прадуктаў нафтаперапрацоўкі.
У 2008 годзе ў выніку ўдасканалення нафтахімічнай галіны да ААТ «Нафтан» было далучана буйное прадпрыемства нафтахіміі - завод «Палімір». У цяперашні час у асартыменце нашага прадпрыемства - шырокая гама прадуктаў нафтахіміі: поліэтылен высокага ціску, акрылавыя валокны, прадукты арганічнага сінтэзу і малатанажнай хіміі, іншыя прадукты.
Асновай тэхналогіі завода "Палімір" з'яўляецца піроліз вуглевадароднай сыравіны - бензіну і лёгкіх вуглевадародных фракцый нафта- і газаперапрацоўчага заводаў. Тэхналогія ўключае шматлікія стадыі перапрацоўкі вуглевадародных фракцый піролізу з атрыманнем канчатковых прадуктаў.
Прадпрыемства выпускае шырокі спектр хімічных прадуктаў.
У працэсе стварэння вытворча-тэхнічнай базы выкарыстоўваліся тэхналогіі найбуйнейшых замежных фірмаў Англіі, Японіі, Германіі, Італіі (Courtaulds, Asahi Chemical Co. Ltd, Kanematsu Gosho, SNIA BPD і інш.), а таксама распрацоўкі НДІ і праектных інстытутаў краін СНД.
Выпускаемая прадпрыемствам прадукцыя канкурэнтаздольная дзякуючы высокай якасці, разнастайнаму асартыменту і актыўнаму маркетынгу, мае шырокую вядомасць і шматлікіх спажыўцоў як на ўнутраным рынку, так і ў краінах СНД і далёкага замежжа. Гэтаму спрыяе і выгаднае геаграфічнае становішча прадпрыемства. Больш за 60% паліэтылену, акрылавага валакна, прадуктаў арганічнага сінтэзу і вуглевадародных фракцый экспартуюцца ў Расію, Украіну, Германію, Фінляндыю, Польшчу, Іран, Прыбалтыку, Венгрыю, Балгарыю, Кітай і іншыя краіны.
Прадукты завода «Палімір» знаходзяць прымяненне ў самых разнастайных галінах прамысловасці: вытворчасці кабеля, перапрацоўцы пластмас, вытворчасці ўпаковачных матэрыялаў, вырабе дываноў, тэкстыльных тканін і трыкатажных вырабаў, штучнага футра, вытворчасці бытавой хіміі і іншых прадуктаў. Шэраг арганічных злучэнняў, якія прапаноўвае завод «Палімір», з’яўляецца таксама сыравінай для далейшага сінтэзу разнастайных спецыяльных хімічных прадуктаў.
Высокая якасць прадуктаў ААТ «Нафтан» забяспечвае ім шырокі попыт у краінах Мытнага Саюза, краінах Еўропы, Азіі і Афрыкі. Прадукцыя ААТ «Нафтан» вядомая на рынках больш за 40 краін свету, куды пастаўляецца чыгуначным, марскім і аўтамабільным транспартам.