На турысцкай базе ААТ "Нафтан" адначасова могуць камфартабельна адпачыць больш за 200 работнікаў ААТ "Нафтан" і членаў іх сем'яў. База размешчана ў экалагічна чыстым і маляўнічым раёне на беразе воз.Якаўцы.
На працягу многіх гадоў ужо традыцыйна аздараўленчы сезон адкрываецца з 1 чэрвеня па 31 жніўня. Да паслуг адпачывальнікаў - утульныя модулі прамысловага вырабу, сталовая, аўтастаянка, лазня, пракат лодак і катамаранаў, більярд, вялікі тэніс, бадмінтон, для дзяцей - надзіманыя батуты, для адпачывальнікаў любога ўзросту - суботняя культурна-забаўляльная праграма.
Аздараўленчаму сезону, як заўсёды, папярэднічае каласальная работа персаналу сацыяльна-жыллёвага комплексу ААТ «Нафтан»: правядзенне рамонтных работ, афарбоўка канструкцый і абсталявання, уборка тэрыторыі і касьба газонаў, пасадка дэкаратыўных раслін, навядзенне парадку ва ўнутраных памяшканнях. Сіламі вадалазаў АСВОД даследаванню і ачыстцы падвяргаецца акваторыя пляжа.