Прадпрыемства было задумана і пабудавана па тэхналагічнай схеме паліўнага варыянту нафтаперапрацоўчага завода. Асноўны комплекс тэхналагічных установак пабудаваны ў 70-я гады, затым рэканструяваны і набліжаны да адпаведных стандартаў тэхналагічных працэсаў. Галоўнымі распрацоўшчыкамі праектаў будаўніцтва і рэканструкцыі тэхналагічных установак былі такія буйныя праектныя і канструктарска-тэхналагічныя арганізацыі як ЛЕНГІПРОНАФТАХІМ, УНДІ НП, НДІПІНАФТА, UOP, KOCH GLITSCH.
Акрамя таго, для прыёму і захоўвання сыравіны і нафтапрадуктаў ААТ “Нафтан” валодае развітой сістэмай рэзервуарнага парку ёмістасцю 5, 10, 20 тысяч тон, сліўна-наліўных эстакад, шырокай транспартнай сеткай, уключаючы чыгунку.
На заводзе выканана і працягвае ўдасканальвацца камп'ютэрызацыя тэхналагічных працэсаў, таварна-сыравіннай гаспадаркі, уліку спажывання энергарэсурсаў.
Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў з'яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкаў гаспадарання на прадпрыемстве.
Прамысловыя і гаспадарча-бытавыя сцёкі завода праходзяць поўны цыкл глыбокай ачысткі на ачышчальных збудаваннях, якія ўключаюць блокі механічнай, фізіка-хімічнай і біялагічнай ачысткі.
У вытворчым аб'яднанні “Нафтан” выкарыстоўваецца сучасная сістэма лакальнага маніторынгу, якая забяспечвае пастаянны кантроль над скідамі ў атмасферу і адкрытыя вадаёмы, з наступным аналізам стану паветранага і воднага басейнаў.
Глыбіня ачысткі прамысловых сцёкаў завода часцяком значна пераўзыходзіць аналагічныя паказчыкі на многіх прамысловых прадпрыемствах краін Заходняй Еўропы і Амерыкі.