Спампаваць лагатып ААТ “НАФТАН” у розных фарматах
* творчая адаптацыя на беларускую мову
Сын стагоддзя мінулага - гаспадар сучаснага,
Упэўнена ты ўстаў на берагах Дзвіны,
Стаў сімвалам працы і поспеху даўгачаснага,
З табою нашы лёсы сплецены.
Бывалі часы, але ты ўсё змог і стрываў,
І ад нягод стаў толькі мацней.
Няма месца, дзе б пра цябе чалавек не чуваў,
Сям’ёю стаў для тысяч ты людзей.
«Нафтан» — наш гонар, наша слава,
«Нафтан», наша жыццё — твой лёс.
Ты наша праца, наша справа,
Хай твая зорка гарыць у далечыні нябёс!
Мы славім наш «Нафтан» як у будні, так і ў святы.
Будзе так заўсёды, і было раней.
У цябе мы верым, ты ведаешь пра гэта,
Жыві, «Нафтан», працуй, расці, квітней.
«Нафтан» — наш гонар, наша слава,
«Нафтан», наша жыццё — твой лёс.
Ты наша праца, наша справа,
Хай твая зорка гарыць у далечыні нябёс!