Патрэба і імкненне да здаровага ладу жыцця несумненна прывядзе работніка прадпрыемства, зрэшты, як і любога навапалачаніна, у спартыўны комплекс ААТ «Нафтан».
Наведвальнікі спарткомплексу знойдуць тут не толькі аддушыну ад напружанай працы, але і змогуць стаць удзельнікам баталій, праўда, ужо не вытворчых, а спартовых: пагуляць у мініфутбол, валейбол, вялікі і настольны тэніс, більярд, з карысцю правесці час у трэнажорнай зале і адпачыць у аднаўленчых цэнтрах.
Спартыўнае жыццё калектыву ААТ «Нафтан» у рамках міжцэхавай круглагадовай спартакіяды таксама праходзіць у сценах спарткомплексу.
У 52-х навучальных групах дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, размешчанай у спарткомплексе ААТ "Нафтан", навучаюцца звыш 700 дзяцей. Вучні падтрымліваюць цесныя спартыўныя сувязі са сваімі равеснікамі з Расійскай Федэрацыі, у тым ліку спартсменамі Санкт-Пецярбурга, Масквы, Пскова, Смаленска, Вялікіх Лук.
Завершана рэканструкцыя аб'екта спартыўнага прызначэння: зроблены рамонт ва ўнутраных памяшканнях, набыў новае аблічча фасад будынка, зманціраваны новы дах, выкананы работы па добраўпарадкаванні, заменена пакрыццё футбольнага поля.
Кантактная інфармацыя
Адрас: 211440, г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 136 б
Кіраўніцтва
Пятроў Уладзімір Іванавіч, дырэктар комплексу,
тэл. 8-(0214)-58-88-93