Дзіцячы аздараўленчы лагер "Камета", разлічаны на адпачынак і аздараўленне 500 дзяцей у змену, па праве лічыцца адным з лепшых месцаў дзіцячага адпачынку ў рэгіёне Больш за тое: на працягу многіх гадоў завадская дзіцячая здраўніца прызнаецца адной з лепшых у рэспубліцы.
Акрамя дзяцей работнікаў ААТ "Нафтан" у дзіцячы аздараўленчы лагер "Камета" накіроўваюцца дзеці-сіроты, дзеці работнікаў сельскагаспадарчых, бюджэтных арганізацый і ўстаноў, іншых юрыдычных асоб Віцебскай вобласці.
Бацькоў, зрэшты як і саміх дзяцей, прыцягвае чыста прыбраная тэрыторыя, утульныя карпусы, кветнікі, гульнявыя атракцыёны, спартыўныя пляцоўкі... Усё гэта павінна забяспечыць паўнацэнны адпачынак дзяцей пасля напружанага навучальнага года.
У лагеры маюцца двухпавярховыя спальныя карпусы з апалам, гарачым і халодным водазабеспячэннем; фізкультурна-аздараўленчы комплекс з трэнажорнымі заламі, з магчымасцю паспаборнічаць у настольным тэнісе, більярдзе, шахматах, заняцца шэйпінгам. Для заняткаў спортам ёсць валейбольныя пляцоўкі, адкрыты плавальны басейн. У бліжэйшых планах ААТ "Нафтан" - будаўніцтва крытага басейна, дадатковых спартыўных збудаванняў для больш актыўнага і разнастайнага адпачынку дзяцей, ўстаноўка альтанак і працяг добраўпарадкавання тэрыторыі.
Дзеці тут адпачываюць па дакладна распісаным графіку, у якім шмат цікавых мерапрыемстваў. Занятак па душы можа знайсці любое дзіця.
Кантактная інфармацыя
Адрас: Расонскі раён, урочышча Сівошына (правы бераг р. Дрыса)
Тэлефон: 8-(02159)-5-59-41
Кіраўніцтва
Начальнік (аздараўленчага лагера) МЕРКУЛЬЕЎ Яўген Ерынеевіч