ПЕРШЫНЕЦ НАФТАПЕРАПРАЦОЎКI БЕЛАРУСI.

Наваполацкi НПЗ стаяў у вытокаў авангарднай галiны народнай гаспадаркi i ў цяперашнi час з’яўляецца важным элементам прамысловага комплексу Рэспублiкi.

З нашым прадпрыемствам звязаны лёсы дзясяткаў тысяч людзей. Дзякуючы яму на карце Беларусi з’явiўся горад Наваполацк. Менавiта на «Нафтане» быў атрыманы першы беларускi бензiн.
А за паўвека тут перапрацавана ўжо больш за 700 мiльёнаў тон нафты, больш за 60% прадукцыi ў цяперашнi час экспартуецца. I ў гэтых лiчбах - самаадданая праца трох пакаленняў нафтаперапрацоўшчыкаў, мантажнiкаў, будаўнiкоў.

ААТ «Нафтан» – гэта буйны нафтаперапрацоўчы i нафтахiмiчны комплекс, якi выпускае розныя вiды палiва, масла змазачнае i бiтумы, араматычныя вуглевадароды i прадукты нафтахiмii.